About
15 August 2008, 02:19 | admin
Гэты сайт прысьвечаны музыкам-эксперыментталістам у галіне эляктронай музыкі. LT Group – гэта калектыў людзей, якім пільваць жадалі на моду, на швэцкую хаус-мафію, на ангельскага Дзіна Рамірэза, нямецкага Поля Ван Дайка й расейскага дыск-жакея Каня. Гурты й музыкі LT Group абасабляюцца ад сьвету ў пошуках новага слова, рэвалюцыйнага саунда.
Нашыя праекты:
Ambient Project (мінімалістычнае імкненьне разьвіцьця тэчхаус музыкі з выкарыстаньнем клясічных для напрамка сэмпляў)
Dj Unknown (этнічная апрацоўка хаус музыцы)
IP (напоўнненая гукам індастрыяль і тэхна музыка)
litfog (музыка розных напрамкаў, мінімалістычна й у той жа час максімальна цяжкі гукавы трэк)
mn-Mania (мінімалізаваны да жаха трэк, але ж які мае нейкую недакранальную існасьць)
УВАГА!
Кожны мае права апынуцца ў LT Group і зьмясьціць сваю праццу на гэтых старонках. Дзеля гэтага трэба улічыць некалькі акалічнасьцей:
1. Вы нарадзіліся на Беларусі ці зьяўляецеся яе грамадзянінам.
2. Вы робіце трэкі ў галіне электронай музыкі (ад эмбіента, да дабстэпа)
3. Вы лічыце, што на ваш музычны густ надзвычай эксперыментальны, які вы прадстаўляеце ў сваех працах.
4. Вы не чакаеце даляраў (LT Group – некамерцыйны праект. Мы не гандлюем музыкай і не даем неіснуючые з-за гэтага ганарары нашым музыкам).
Стылістыка
Сайт спецыяльна арганізаваны дзеля музык-экспперыменталістаў у галіне элякторанай музыкі (ад мінімалізму, як JPLS – Program, да жорсткага тэхна, як Eric Sneo – the Brain Creates).
Галоўнае патрабаваньне – навізна. Калі вы ствараеце транс ці фанкі хаус – шукайце йіншые месцы дзеля зьмяшчэньня сваёй музыкі. Але ж і ў гэтых напрамках музыкі яшчэ шмат чаго можна сказаць, так што цікавыя трэкі абавязкова зьявяцца на гэтых старонках.
Адказы на пытаньні
Чаму праект некамерцыйны?
Вельмі проста. Паглядзіце на Дэвіда Гетта. Ці вы лічыце, што яго апошні альбом “Pop Life” каштуе шмат у стылістычным плане? Калі вам ён падабаецца, раім ісьці ў іншые месцы далей адсюль.
Лічым, што выключна натхненьне (не фінансавая зацікаўленасьць) павінна рухаць культуру наперад.
У нас у гурце ёсьцьдаволі знакаміты музыка, але ж ён ня можа дазволіць сабе эксперыментаваць на шырокае кола. Ягоныя эксперыментальные работы арганічна існуюць тут.
Як будзе зьмешчаны мой матэрыял?
Надзвычай проста – як вы жадаеце. Дэма-запісы па хьвіліне – абавязкова. Гэта мы робім самі. Якасныя мп3 зьяўляюцца на месяц, а пасьля выдаюцца па патрабаваньню на эляктронную скрыню. Якасьць мп3 – гэта ваша задача. Гэта павінны быць мп3 бітрэйдам ад 192кбнс.
Калі вы не жадаеце зьмяшчаць якасныя мп3, мы пакінем вашую эляктронную скрыню, каб людзі маглі з вамі зьвязацца. У гэтым выпадку мы анічога не выдаем трэцім асобам.

