Апошні рэліз V4
Рубрыка: news | 10 April 2012, 22:35 | admin

Здаецца, не мінула і года, як мы абвясьцілі V4. І сёньня мы аб’яўляем, што 12 красавіка, ў дзень касманаўтыкі, адбудзецца апошні рэліз – “litfog – Missing. Remixes”. З аднаго боку, сімвалічна, што мы сканчваем адным з самых першых трэкаў LT Group, зь іншага, здаецца, што гэта самы апошні рэліз.
Але гэта не так.
У чэрвені мы зьменім пляцоўку, усе сайты LT Group (файлавы архіў, сайт litfog.2×4.ru і aproject.u2m.ru) будуць знаходзіцца ў адным домене з падобным дызайнам. Пряцягнем распрацоўваць ltgrXP, пачнем адасобленыя нумары рэлізаў для эксперыментальных дуэтаў, litfog пачне ўласныя рэлізы з двух трэкаў (litfog + mn-Mania).
Усё названае мы лічым падставай для пераходу да V5.
Nostalgie. litfog’s “Missing”
Рубрыка: news | 19 January 2012, 14:39 | admin

У 2004 годзе litfog пачаў спрабавць рабіць трэкі. На першым ягоным рэлізе было 5 трэкаў. Яны былі пабудаваным самым простым сэмплаваньнем. Адзін з гэтых трэкаў – Missing. Вядомая мелодыя, старыя сэмплы, але менавіта гэты трэк наступныя два гады зьбіраў на сябе рэміксы.
Сёньня, праз 8 год LT Group зьбіраецца выдаць настальгічны рэліз, дзе будзе арыгінал трэка, рэміксы 2004-2005 гадоў (некаторыя ніколі нідзе не выдаваліся) і новыя рэміксы.
Collaboration 3
Рубрыка: news | 23 November 2011, 22:38 | admin
З нагоды 50-га юбілейнага рэліза LT Group netlabel мы прэзентуем вам сумесны рэліз Collaboration 3. Упершыню на рэлізе вы знойдзіце трэкі ўсіх музыкаў нашага гурта з новымі трэкамі, якія яшчэ ніхто нідзе не чуў. Сюрпрызам будзе зьмена музычнага густу Ug Lee, а таксама настальгічнае яртаньне да былога гуку праекта mn-Mania.

Праслухаць ды спампаваць можно па спасылках з 10 гадзін 24 лістапада 2011 года.
Зноў за працай
Рубрыка: news | 21 May 2011, 23:33 | admin
Не пасьпеў зьявіцца альбом litfog “Sequence VI”, як аўтар зноў за працай. На гэтым тыдні ён абвясьціў вельмі цікавы рэліз, над якім ён зараз працуе. Гэта будзе адзін трэк працягласьцю ў 25-30 хьвілін.
Яно й зразумела, па водгуках на апошні альбом litfoga сталася зразумелым, што ўвогуль не хапае суцэльнасьці, уяўленьня, што гэта адзін альбом з адзінай тэматыкайі настроем. Безумоўна ў кожным альбоме павінны быць вельмі розныя трэкі, каб ён спадабаўся слухачу, але ж альбом ёсьць альбом, штосьці яднае ўсе яго кавалкі. У “Sequence VI” такога не пачулі.
Такім чынам зараз будзе адзін доўгі трэк, дзе жадаеш таго, ці не, а тэма будзе адна.
Аўтар не абвясьціў, калі будзе гатовы трэк. Дату рэліза мы пазьней паведамім.
Пачынаем V4
Рубрыка: news | 12 May 2011, 04:15 | admin
Што такое V4?
LT Group упершыню зьявілася ў нэце першага кастрычніка 2004 года. За гэты доўгі час наш вэбсайт, нашыя перакананьі, нашыя погляды на музыку, увогуль, нашая канцэпцыя мянялася. І вось ужо чацьвёрты раз мы аднаўляемся. Мы зьмянілі наш вэбсайт, мы зьмянілі графіку рэлізаў, мы надаем новыя функцыі дзеля простага азнаямленьня з нашымі эксперыментамі, простага карыстаньня вэбрэсурсам, простага пампаваньня матэрыялаў.
Што мы надалі ў V4?
1. Першая старонка ўжо ня блог, яна ўяўляе сабой інфармацыю пра апошнія рэлізы LT Group, разгонутую апошнюю навіну і спасылкі на пэўную колькасьць апошніх навін. Напрыканцы тэг-ліст, але мы яшчэ ня ведаем, ці будзем мы карыстацца ймі.
2. Рэлізы зьяўляюцца на асобных старонках, пра што мы не зьбіраемся паведамляць у блоге. Гэта ня зручна для падпісчыкаў rss, але такіх падпісчыкаў у нас няшмат. Але гэта дае магчымасьць спрасьціць працу вэбсайта, спрасьціць яго, каб ён быў зразумелы.
3. Зьявілася асобная старонка ltgrXP, над функцыянальнасьцю якой мы яшчэ працуем.
4. Цалкам зьмянілі старонкі рэлізаў ды аўтараў, яны сталі больш інфарматыўнымі й зручнымі.
Спадзяемся, што вам дузе да спадобы наш новы вэбсайт, наша музыка. З намі застаюцца ўсе нашыя музычныя праекты. А сёньня ўжо першы рэліз V4 – [ltgrnt047] Thin – Radio.
Шчыры дзякуй ад ўсіх чальцоў LT Group: Grob; Thin; litfog; Dj Unknown; Bagudin, Rat, Donor (IP); Magic Potion (Ambient Project); Ug Lee; Ugo; Midi M.
[ltgrnt045] litfog – Sequence VI
Рубрыка: Releases | 31 March 2011, 03:43 | admin
[ltgrnt046] Ug Lee – Reload
Рубрыка: Releases | 10 March 2011, 07:30 | admin
[ltgrnt044] Федьма Передойных – Sun, Moon
Рубрыка: Releases | 17 February 2011, 04:39 | admin
Навіны (7 лютага)
Рубрыка: news | 7 February 2011, 20:59 | admin
Сёньня мы пачынаем аднаўляць наш вэбсайт. Будзе новы дызайн, дзеля якога трэба будзе аднавіць усе старонкі, будзе некалькі новых функцыяналіяў. Такім чынам цалкам зьменім канцэпцыю вэбсайта. Хутчэй за ўсё гэтыя справы мы будзем рабіць доўгі час, але ж большую частку вы ўжо ўбачыце напрыканцы гэтага тыдня.
Такім чынам сайт будзе адсутнічаць па некалькі хьвілін у дзень. Але ж наступны рэліз 17 лютага ўсё роўна адбудзецца. Так што чакаем новай музыкі й новы вэбсайт.
Дзякуем за ўвагу.
Grob, litfog, Thin
![]() |
Кожны год мы падводзім вынікі. У гэтым годзе было 16 рэлізаў, два новых праекта – OgO, што уяўляе сабой дуэт litfog & Ugo, і Федьма Передойных, гэта ўжо асабісты тэкна-праект litfog. Ambient Project пакінуў Thin, але ўжо ў кастрычніку адбыўся рэліз другога альбома пад назвай Slaughterhouse. Апошнім рэлізам 2010 года стаў Ugo – ITM.02, адзначым, што ў 2009 годзе – ITM.01. Быў намаляваны новы шаблон рэлізаў, але ж кожны музыка мае права на выкарыстаньне асабістага малюнка. Кожны рэліз зараз захоўваецца не адзін год, як гэта было да сьнежня 2009 года, а на няпэўна доўгі тэрмін. |




