2009 год мы лічым нашым першым юбілейным годам. У кастрычніку нам споўніцца пяць год. Гэтая падзея не магла не падрэдагаваць нашыя пляны.
Што ж такое адбудзецца у гэтым годзе, і што будзе вас чакаць у наступным 2010 годзе, вы пазнаеце тут, далей у гэтый навіне.
Па першае, адказы на пытаньні, якія вы доўга да нас дасылалі, а мы не адказвалі.
Што гэта за LT Group netlabel, што гэта за музыкі, якіх больш нідзе не чуваць? Што гэта за арганізацыя і чым вы займаецеся?
Па-першае, мы не арганізацыя, му суполка эксперыментатараў. З пяць год таму сабраліся litfog, dj Unknown, Ug Lee і Thin, каб зрабіць нешта найнеппадобнае на другое, нешта надзвычайнае, нешта такое, чаго дагэтуль не існавала. Музыка дзеля музыцы, так ахарактаразуем гэтую суполку. Нам цікава разам, нам падабаецца, што мы не маем межаў, што мы не клапоцімся аб фінансавых пытаньнях нашых матэрыялаў. Мы робім што хацім, калі хацім, колькі хацім, не заўважаючы, што адбываецца вакол увогуль у музыкальным жыцьці сьвету. Таму нашых музыкаў нідзе і не чуваць, таму мы і не арганізацыя, якая выдае якія там працэнты з гандлю музыкай, бо мы звычайна ствараем дзеля нас саміх, дзеля нашага ЭГА.
Хто кіруе ў LT Group?
У нас ніхто не кіруе, кожны займаецца тым, што яму падабаецца. Мы адзначым litfog, Thin, Grob і UpsTream. Іх можна было назваць кіраўнікамі два гады таму. Але ж апошні ўжо пакінуў праект, litfog з-за інстытуцкіх пытаньняў адмовіўся ад ідэі інтэрнэт зьмяшчэньня. Так што тое, што мы маем сёньня, гэта суполка людзей, якія выконваюць свае пэўныя функцыі - Grob займаецца вэбсайтам (гэты самы пост я і пішу зараз), Thin адбірае матэрыял, слухае працы новых музыкаў, litfog піша музыку, калісьці стварыў дызайн гэтага блёгу, dj Unknown, IP, mn-Mania, Magic Potion - усе працуюць над музыкай.
Што там за пытаньня вакол Ambient Project?
Ambient Project існуе здаўна, litfog і Thin з 2004 года пачалі работу над гэтымі трэкамі. Пасьля да іх далучыўся знаёмы Magic Potion і, хто памятае, у 2007 годзе такі выдалі альбом. Пасьля быў яшчэ рэліз Low Spirits, пасьля якога litfog вырашыў пакінуць праект. Быў выдадзены рэліз сольных прац, пасьля якога Thin амаль нічога для праекта не рабіў. Таму і новых трэкаў няма. Але ж трэба сказаць, што праект існуе, трэкі зьяўляюцца, так што гады праз два-тры будзе другі альбом. А пакуль чакайце рэлізы Collaboration, дзе абавязкова пачуеце новыя трэкі.
Колькі можна? litfog усе піша ды піша, па 50 трэкаў за год.
Адкажа litfog.
Я обрадую такие негодования. Обычно к релизу новых там 3-4 треков у меня уже имеются еще 5. Так что когда вышла la nature, у меня было еще 4 трека, один из них появился в collaboration, другие и новые появились в конце года. Но сейчас, прошло может месяцев пять (вообще, с сентября) у меня всего 3 новых трека. Даже 4, но два из них я не хочу никому показывать, еще нужно на collaboration 2 что-то отдать. Ну короче говоря, все говорит о том, что до нового года от меня релизов никаких не будет.
Як да вас далучыцца?
Вельмі проста, напішыце трэк, зьмясьціце на ifolder.ru ці на чым іншым… Увогуль, звярніцеся да гэтай старонцы і рухайцеся саветам.
Ну а зараз пра нашыя пляны на юбілейны год.
1 кастрычніка 2009 (ройўна пяць год з першага рэліза) мы выдадзім Collaboration 2, дзе пачуеце новыя трэкі ад кожнага музыкі LT Group netlabel (а таксама ад Ug Lee). Пасьля гэтага кожны музыка абавязаны будзе выдаць рэліз з двух трэкаў, адзін зь якіх будзе называцца “5″. Усе гэта на працягу юбілейнага года да верасьня 2010 года. Між тым, яшчэ адзін падарунак гатуе dj Unknown. Зараз ён працуе над сваім першым альбомам, напісана ўжо 11 трэкаў разам з Ug Lee, IP, litfog. Больш таго, будзе выдадзены асноўны альбом, так і B-sides, г.зн. зусім эксперыментальныя працы, якія не застануцца на фінальным варыянце альбома.
Усе гэта будзе з 1 кастрычніка 2009 года. А да гэтага часу ад асноўнай частцы музыкаў вы нічога не пачуеце, г.зн. мы аб’яўляем вакацыі ў 24 тыдні. Але ж гэтыя 24 тыдні мы даем новым музыкам-эксперыментатарам. Амаль кожны атрымае магчымасьць зьмясьціць свой матэрыял пад каталогамі ltxp. Што ж вам рабіць? Усё проста, дасылайце свае матэрыялы праз форму на адпаведнай старонцы.
Зараз усё. Да сустрэчы 1 кастрычніка 2009 года.

Челнинка
August 7th, 2009 at 23:00
Здравствуйте. Я хотела спросить. Я вот пишу бывает вам комментарии они появляются но потом когда через минуту захожу их уже нет. Почему так не понятно ?