• З новым годам і калядамі!

    Калектыў LT Group сардэчна віншуе ўсіх аматараў і простых наведвальнікаў гэтага рэсурсу з калядамі й Новым годам. Жадаем творчых посьпехаў, шчасьця, каханьня. Спадзяемся, што рэлізы LT Group netlabel у новым годзе пакінуць вас задаволенымі яшчэ больш, чым у мінулым.

    Мінулы год зьявіўся надзвычай удалым для LT Group. Рэкордная колькасьць рэлізаў (10 нумараў), рэкордная колькасць аўтараў (8 імён). Адразу 3 новых праекта. 2008 год пачаўся зь першага на нэтлэйблы рэліза mn-Mania, які зьдзівіў сваім мінімалізмам. Далей новае амплуа праекта Ambient Project - вы пачулі сольныя працы кожнага удзельніка калектыва. Нават адзін зь іх выдаў у жніўні асобны рэліз (Thin - Porn Stories). У 2008 годзе адбыўся рэліз першай сумеснай працы амаль усіх аўтараў LT Group. Нават былая Ug Lee прапанавала свой новы трэк. Урэшце, нэт-лэйбл атрымаў новы адрас у інтэрнэт.
    Якасьць работ гурта паднялася на новы ўзровень, аб чым кажа рэкордная колькасьць спампаванага матэрыяла. Але ж напрамак творчага пошука застаецца былым - пошук эксперыментальнага надзвычайнага гучаньня.

    У новым годзе мы рыхтуем колькі сурпрызаў нашым аматарам, тым больш, гэты год будзе паўюбілейным - пятым годам існаваньня гурта. Па меншай меры адно новае імя прагучыць у гэтым годзе. mn-Mania і IP ужо напісалі па новым (другім у сваёй гісторыі на нэтлэйблы) рэлізе. Dj Unknown працуе над першым сольным альбомам з 10-15 трэкаў.
    Таксама нэтлэйбл плянуе запусьціць серыю аднатрэкавых рэлізаў. Гэтыя рэлізы зьявяцца першым крокам кожнага новага праекта на LT Group, якіх, спадзяемся, у новым годзе будзе шмат.

    Мы працягваем пошук музыкаў-эксперыменталістаў зь Беларусі й замежжа. Кожны, хто мае асабісты, ні на што непаўторны музычны сьветапогляд, можа далучыцца да эксперментальнага гурта аўтараў LT Group. Дасылайце вашы музычныя творы на эляктроную скрыню litfog[сабака]mail.ru. Быць можа натсупны рэліз на нашым нэтлэйбле будзе менавіта вашым. Падрабязней пра ўмовы тут.

    Яшчэ раз віншуем з Новым годам і калядамі! Да сустрэчы ў 2009 годзе!


     Leave a reply

    Don't sign URL. Your comment won't be published