LT Group » Dj Unknown 


Dj Unknown


Dj Unknown з LT Group амаль з першага дня існаваньня. Сябар litfog і Ug Lee, апошнюю музыка пазнаёміў зь мінчукамі – заснавальнікамі нэтлэйбла.
Доўгі час мы казалі, што Dj Unknown – знакаміты беларускі дыск-жакей, які быццам не жадае, каб яго этнінчныя эксперыменты хтосьці чуў. Але ж безумоўна гэта не так. Як і ўсе астатнія музыкі нэтлэйбла, Dj Unknown, калі так можна казаць, “кватэрны” артыст.
.
Ня гледзячы на тое, што Dj Unknown з першага дня з LT Group, яго трэкі зьяўляліся зрэдку. Яшчэ ў 2004 годзе ён напісаў трэкі Ethnic (як рэмікс litfog – missing), Anxiety (разам з litfog i Ug Lee), Unknown`s style, быў апублікаваны толькі першы ў складзе альбома litfog – Electricity.

Свой першы рэліз у Dj Unknown зьявіўся ў 2007 годзе летам. Etno Muzyka складаўся з двух рэміксаў і аднаго арыгінальнага трэка. Этна эксперыменты спадабаліся слухачу, асабліва “Swimming Pool”. У наступным годзе ў рэлізе Collaboration зьявіўся і трэк музыкі – “Ants”. Трэба сказаць, што з усіх трэкаў рэліза менавіта ягоны быў пазначаны як лепшы. Мабыць таму ў чэрвені зьявілася думка напісаць ажно цэлы альбом. Але наступны рэліз Kingdom пацярпеў фіяска і праца над альбомам спынілася на паўгода.

Над альбомам “Insects” працавала шмат людзей. Акрамя самаго Dj Unknown у запісу прымалі ўдзел litfog, Thin, Bagudin. Мабыць сам музыка так не чакаў гэтага альбома, як яго сябры. Рэліз адбыўся ў кастрычніку. На трэкі з альбома ўжо зроблены рэміксы, якія апублікуюцца асобным рэлізам у лютым 2010 года.
.
Акрамя трэкаў Dj Unknown стварыў некалькі рэміксаў на творы аўтараў LT Group, якія зьявіліся на адпаведных рэлізах (спасылкі ніжэй).

Новая старонка творчасьці музыкі адгарнулася летам 2009 года ў новым праекце нэтлэйбла – ltgrXP. Свой эксперымент зьмясьціў і Dj Unknown. Цяпер жа чакаем яго новага трэка “Five”, па складу якога мы зразумеем, як гэтым эксперыментам скарыстаецца музыка.

.
.
Стыль: тэчхаус, этна, эксперыментальная музыка
.
Рэлізы:
Dj Unknown – Etno (3 трэкі)
VA – Collaboration (1 трэк)
Dj Unknown – Kingdom (2 трэкі)
ltgrXP 03 (1 трэк)
VA – Five (Collaboration 2) (1 трэк)
Dj Unknown – Insects (15 трэкаў)
.
Рэміксы
Ambient Project – AIDS Remixes (1 рэмікс)
litfog – Sure, Not Sure Remixes (1 рэмікс)
.
Іншае
03. litfog ft dj Unknown – Ethnic (missing mix)
01. Ug Lee & litfog ft Unknown – anxiety (litfog`s mix)
.
.
Да сьпіса аўтараў