IP
Калектыў склаўся напрыканцы 2007 года, калі музыкант Bagudin ужо меў дзьве дэма. Трэба сказаць, што трэкі першага рэліза Indastrial і Serebryanka моцна не зьмяніліся з арганізавньнем трыо IP. Разам жа яны запісалі геніальны пазітыўны трэк “Dancing Buterfly”, які вызначыў напрамак музыкі гурта як эксперыментальная хаатычная і пазітыўная музыка. Так кажуць пра сваю музыку самі Bagudin, Donor і Rat. Слухач жа пазітыва не чуў, але ж на фоне астатніх музыкантаў IP пазіцыяніруецца менавіта такім чынам, больш таго, гэта самы “эляктронны” праект LT Group, які, між тым, стаў першым праектам, які далучыўся да LT Group праз інтэрнэт.

Другое знаёмства з музыкай IP адбылося разам з рэлізам “VA – Collaboration 1″, да якога калектыў падрыхтаваў трэк Toys.

Другі рэліз гурта меў чатыры трэка, плянавалася выдаць альбом, але ж ідэй было няшмат, больш таго, адзін з трэкаў (“8″) быў напісаны разам з litfog. Між тым Bagudin знаў паспрабаваў самастойна напісаць трэк, “Victory” атрымаўся значна слабейшым за трэкі з першага рэліза. Увогуль, толькі “Friday Night” змог уразіць. Аднак трэкі і рэміксы IP (як і mn-Mania) карыстаюцца поспехам, аб чым сведчаць добрыя водгукі на рэлізы рэміксаў.

Акрамя IP, музыкі праекта прымалі удзел ў напісаньні пэўных трэкаў разам зь іншымі аўтарамі LT Group. Так Багудзін запісаў разам з Thin адзін з трэкаў рэліза “Porn Stories”, а Donor разам з litfog падрыхтавалі спецыяльны трэк да 8 сакавіка 2009 года і рэмікс на песьню “Thriller” by Michael Jackson.
.
Новыя рэлізы зьявяцца напрыканцы 2009 і вясной 2010 года.
.
.
.
.
IP – Dancing Butterfly (3 трэкі)
VA – Collaboration 1 (1 трэк)
IP – Holidays (4 трэкі)
.
Ambient Project – AIDS Remixes (1 рэмікс)
litfog – Sure, Not Sure Remixes (1 рэмікс)
.
Thin – Porn Stories // Oh, Yeah (ft. Bagudin)
litfog and Donor 8th
.
.
Да сьпіса аўтараў

