mn-Mania
mn-Mania – новы мінімальны эксперыментальны праект litfogа.
Слухач пазнаёміўся з mn-Mania праз рэмікс IP – Dancing Buterfly. Арыгінал і рэмікс зьявіліся глыткамі сьвежага паветра для LT Group netlabel. У гэтым рэлізе былі аж два новыя праекты LT Group – IP з хаатычнай індастрыяль-тэхна-хаус музыкай і mn-Mania з супрацьлеглым павольным, правільным, мінімалістычным рытмам. Водгук слухачоў быў каласальны, такім чынам доўга чакаць і першы рэліз mn-Mania не прыйшлося.

Musica dubia (няпэўная музыка) зьявілася ў студзені 2008 года. У прэсс-рэлізе было пазначана, што музыка mn-Mania зьяўляецца рэакцыяй на рэліз Sog (Kompakt Extra, Spiecher49) – экстрэмальная мінімальная музыка. Але ж рысы хаўсу праслухваюцца, больш таго, другая палова трэкаў музыкі аніяк не адносяцца да тэхна. Трэк Lungus et profunda зьявіўся ў двух варыянтах – арыгінал і вэрсія litfogа.

Другі рэліз “Bells” адбыўся праз год – у лютым 2009 года. Рэмікс “Midi M – A” чымсьці нагадвае музыку з першага рэліза, але ж два новыя трэкі дэманструюць, што mn-Mania рухаецца ў бок якаснага матэрыяла. Гэта зусім іншы мінімал, але ж увогуль адчуць можна, што гэта застаецца той самы mn-Mania.
Наступная старонка творчасьці праекта – рэліз “litfog – Sure, Not Sure Remixes” (ltgrnt027), дзе сярод пяці трэкаў менавіта рэмікс “I`m not Sure (mn-Mania`s remix)” пазначаны як самы цікавы й якасны. Зноў, малюнак той жа самы – мінімалістычны, з перападамі характэрнымі для хаус-музыкі, але ж гук стаў значна цяжкім, ён давіць на барабанныя перапонкі. Гэта рахунак у бок цяжкай музыкі мы адчуем яшчэ ў рэлізах, прысьвечаных пяцігодзьдзю праекта LT Group netlabel, дзе трэк “Delirium” нават мае элементы року.
Вось такая музыка, і не зразумець, ці гэта мінімал, ці гэта хаус.
Стыль: мінімал, тэчхаус
Рэлізы:
Рэміксы
Ambient Project – Slaughterhouse Remixes (1 рэмікс)
Dj Unknown – Insects. Remixes (1 рэмікс)
litfog – Sure, Not Sure Remixes (1 рэмікс)
Ambient Project – AIDS Remixes (1 рэмікс)
IP – Dancing Butterfly (1 рэмікс)

